Напярэдадні прафесійнага свята - Дня будаўніка - у актавай зале камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства "Шаркаўшчынская перасоўная механізаваная калона-68" адбылося ўрачыстае мерапрыемства.
Словы падзякі калектыву Шаркаўшчынскага ПМК-68 прагучалі і ад старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Герната.
Дырэктар ПМК-68 Васіль Бягун уручыў лепшым будаўнікам Ганаровыя граматы і пахвальныя лісты, а таксама грашовыя прэміі.