Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчыне прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь

15.05.2023

Наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Нашы дзяржаўныя сімвалы аб'ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць у сабе шматвяковы досвед дзяржаўнага будаўніцтва, з'яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны - мірнай, моцнай і суверэннай.

З віншавальнай прамовай выступіў старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец.

Светлую памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны ўшанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні раёна ў 1944 годзе, размешчаным на плошчы Леніна ў гарпасёлку.

Сёння як ніколі запатрабаваны мабільнасць, кампетэнтнасць, здольнасць прымаць нестандартныя, канструктыўныя рашэнні - усё тое, чым валодае сучасная моладзь. З ёй - мы ўвасабляем будучыню, з ёй - звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт горада і краіны ў цэлым. Юныя шаркаўчане ўступілі ў рады акцябрат і піянераў з гэтай важнай падзеяй у іх жыцці павіншавалі старшыня раённага Савета грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Калесніковіч, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Вераніка Кавалеўская.

Пасля сумеснага выканання гімна нашай краіны шаркаўчане рушылі ва ўрачыстым шэсці да раённага Цэнтра культуры на мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.

Алена АНАНІЧ, фота аўтара.