Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчыне праходзіць дабрачынная акцыя «Ад усёй душы»

03.01.2024

У краіне праходзіць дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». У яе межах пажылых людзей віншуюць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, а таксама падчас наведвання на даму.

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Жук разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандрам Гернатам наведалі на даму жыхара гарадскога пасёлка, кавалера ордэна Працоўнай Славы Канстанціна Дзмітрыевіча Дабравольскага. Прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый уручылі паважанаму чалавеку каштоўныя падарункі, выказалі шмат цёплых і душэўных слоў, пажаданняў трывалага здароўя, сямейнага дабрабыту, даўгалецця і мірнага неба над галавой.

 

Сяргей РАЙЧОНАК    http://www.klich.by/?p=128066