Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчыне выязны прыём грамадзян правядзе Сяргей Мялешкін

02.05.2024

8 мая 2024 года выязны прыём грамадзян правядзе член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання Ушацкай выбарчай акругі № 51, начальнік установы "Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" Мялешкін Сяргей Мікалаевіч.

Прыём пройдзе ў Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 15, кабінет № 61 (малая зала).

Час прыёму: з 11.00 да 12.00.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца з 2 па 7 мая ў працоўныя дні па тэлефоне: (802154) 6 12 32 з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.