Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчыне за круглым сталом абмеркавалі вынікі пяцігадовага супрацоўніцтва паміж Шаркаўшчынай і Смаленскам

11.01.2024

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна ў асобе старшыні райвыканкама Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака, старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Серафімавіча Шпеца сустрэлася са старшынёй Смаленскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці» Сяргеем Расціслававічам Крыўко і старшынёй Смаленскага Рэгіянальнага грамадскага руху развіцця інстытутаў грамадзянскай супольнасці «ЗЕМЛЯКІ» Станіславам Мікалаевічам Кашырыным. На праведзенай сустрэчы ў раённым Цэнтры рамёстваў за круглым сталом абмяркоўваліся вынікі пяцігадовага супрацоўніцтва паміж Шаркаўшчынскім раёнам і Смаленскай рэгіянальнай ГА «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці».