Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы працуе выстава дзіцячых малюнкаў «Яе вочы - неба Беларусі»

08.06.2023
У Дзень памяці нябеснай заступніцы Беларусі прападобнай Еўфрасінні Полацкай у дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы дзіцячых малюнкаў «Яе вочы – неба Беларусі». На выставе прадстаўлены 17 творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. У сваіх працах юныя мастакі адлюстравалі вобраз прападобнай Еўфрасінні, выдатныя пейзажы яе любімага Полацка і многае іншае, чым багатая духоўная спадчына роднага краю.