З 25 кастрычніка на тэрыторыі раёна актывізавана работа па выяўленні і ліквідацыі несанкцыянаваных звалак адходаў, у тым ліку па ўстанаўленні вінаватых асоб у іх утварэннi. Абследуюцца месцы стыхійных звалак, тэрыторыі ўздоўж дарог, водных аб'ектаў, месцаў адпачынку, лясных масіваў і месцаў агульнага карыстання.
У большасці сваёй тых, хто ўтварыў несанкцыянаваную звалку, — знайсці цяжка, а прыбіраць давядзецца землекарыстальніку. І тут справа не ў адсутнасці магчымасці выкінуць смецце ў адведзеным для гэтага месцы, а ўсё ж у выхаванні.
Аднак, як паказвае практыка, бытавыя адходы зусім не абязлічаныя. Практычна на кожным сметніку можна выявіць чэкі, квітанцыі, сшыткі і іншыя прадметы, якія дазваляюць усталяваць прыналежнасць той ці іншай асобе. Пры выяўленні звалак будзе ажыццяўляцца ўстаноўка сродкаў фота-відэафіксацыі і прымацца іншыя меры па ўстанаўленні асоб, якія ўтварылі дадзеныя звалкі.
Шаркаўшчынская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу, што за выкід смецця ў несанкцыянаваных месцах юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія парушылі заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, нясуць грамадзянска-прававую, адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі. Правапарушэнні, за якія прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, устаноўлены ў артыкуле 16.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Згодна з названым артыкулам, парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абыходжанні з адходамі цягне накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь - на вінаватую асобу, на індывідуальнага прадпрымальніка да 100 БВ, а на юрыдычную асобу да 1000 БВ.
Акрамя таго, у залежнасці ад плошчы засмечанай адходамі зямлі, альбо ад іх віду і масы, вінаватай асобе будзе неабходна пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.
Калі вы сталі сведкам таго, што нехта выкідвае смецце, якія-небудзь адходы ў несанкцыянаваных месцах, вы сталі сведкам адміністрацыйнага або крымінальнага злачынства і можаце смела звярнуцца ў раённыя органы ўнутраных спраў, а таксама ў тэрытарыяльныя органы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.