Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчынскім раёне стартаваў «Тыдзень дзіцячай бяспекі»

18.04.2022

З 18 па 23 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе ў Шаркаўшчынскім раёне «Тыдзень дзіцячай бяспекі». Гэта мерапрыемства накіравана на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Супрацоўнікі ДАІ Шаркаўшчынскага РАУС наведаюць сады і школы, каб нагадаць навучэнцам, іх бацькам, а таксама педагогам аб важнасці захавання Правілаў дарожнага руху паблізу праезнай часткі.

У 2021 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 40 аварый з удзелам дзяцей, у якіх 40 непаўналетніх атрымалі раненні, 4 загінулі.

С.Шышковіч, старшы інспектар па АП АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС