Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчынскім раённым Цэнтры культуры ўзнагародзілі лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны-2022»

31.03.2023

Ушанаванне лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны - 2022» адбылося 30 сакавіка ў Шаркаўшчынскім РЦК.

Ганаровае званне прысвоена сямі лепшым працаўнікам:

Палонікаву Віктару Міхайлавічу - токару дзяржаўнага прадпрыемствы "Шаркаўшчынскае ПМС";

Міронавай Вользе Міхайлаўне - жывёлаводу КУПСГП "Гарадзец";

Цітовіч Таццяне Уладзіміраўне - начальніку лабараторыі Шаркаўшчынскага кансервавага завода;

Малышу Аляксандру Валер'евічу - майстру Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння;

Грыдзюшка Валянціне Міхайлаўне - сацыяльнаму работніку ГУ "ТЦСАН Шаркаўшчынскага раёна";

Навіцкай Людміле Казіміраўне - дырэктару КК "Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.М. Драздовіча";

Ліпскаму Валерыю Міхайлавічу - намесніку начальніка Шаркаўшчынскага РАНС.

Таксама старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўзнагародзіў лепшых вучняў, якія праславіліся ў прадметных алімпіядах, а таксама вучняў года.