Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчынскім райвыканкаме адбыўся семінар па пытаннях аховы працы

13.07.2023

Важным момантам паспяховага правядзення ўборачнай кампаніі з’яўляецца захаванне тэхнікі бяспекі. Гэта і іншыя пытанні былі разгледжаны на раённым семінары па ахове працы. Гаспадаркі раёна прыступілі да самай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі – жніва. Удзельнікі семінара абмеркавалі, як аграрыі падрыхтаваны да ўборачнай. Вялікую занепакоенасць выклікае стан напольных зернесушылак. У мінулым годзе мелі месца іх узгаранні ў ААТ «Жвіранка» і «Ельня-Агра». З мэтай недапушчэння такіх выпадкаў спецыяльная камісія будзе на пастаяннай аснове кантраляваць спраўны стан зернесушылак.

З мэтай недапушчэння ўзнікнення ўзгаранняў тэхніка і пабудовы ў абавязковым парадку павінны быць укамплектаваны спраўнымі вогнетушыцелямі. У якасці прыкладу быў прыведзены выпадак з узгараннем пагрузчыка «Амкадор» у адной з гаспадарак раёна. На жаль, тэхніку выратаваць не змаглі. Як падкрэсліў намеснік начальніка РАНС Яўгеній Пяткевіч, у асобных гаспадарках пытанне ўкамплектавання тэхнікі вогнетушыцелямі стаіць востра і яго трэба вырашаць у самыя кароткія тэрміны.

Ні ў якім разе нельга грэбаваць элементарнымі правіламі аховы працы. На гэтым увагу прысутных засяродзіў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Рудак. Усе працуючыя ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам павінны своечасова праходзіць інструктажы па ахове працы і тэхніцы бяспекі, мець спецадзенне і спецвопратку.

Былі абмеркаваны таксама пытанні санітарна-гігіенічных патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да ўмоў працы ў сельгасарганізацыях. Закранулі тэму ідэалагічнага забеспячэння і ўдзелу прафсаюзаў ў арганізацыі бяспечных умоў працы падчас правядзення ўборачнай кампаніі.

Сяргей РАЙЧОНАК 

klich.by