Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у сярэдняй школе № 1 г.п. Шаркаўшчына прайшла сустрэча навучэнцаў з ветэранамі афганскай вайны.
На мерапрыемства былі запрошаны старшыня раённага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Васіль Протас і ўдзельнікі ваенных дзеянняў у Афганістане Віктар Качан, Сяргей Тарасёнак, Юрый Аляхновіч.
Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі пра адну з самых трагічных старонак у нашай гісторыі, расказвалі рабятам аб подзвігах савецкіх салдат і свайго жыцця пасля вяртання на Радзіму. Затым усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Ні ў адной арміі свету не было тых выпрабаванняў, якія выпалі на долю маладых салдат.
Навучэнцы школы, піянеры, удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Авангард» падрыхтавалі вершы і песні аб вайне, з цікавасцю слухалі гасцей і задавалі свае пытанні воінам-інтэрнацыяналістам.
Па словах школьнікаў, такія сустрэчы вельмі патрэбныя моладзі, каб зберагчы нашу краіну, быць патрыётамі, памятаць усіх, хто аддаў жыццё за нашу будучыню, хто ваяваў за мір на зямлі.
У завяршэнні мерапрыемства Васіль Протас пажадаў, каб ніводнае пакаленне беларусаў больш не даведалася, што такое вайна.
Алена АНАНІЧ