Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У СШ №1 г.п. Шаркаўшчына адбылася дыялогавая пляцоўка «У адзінстве - сіла!»

17.10.2023

У СШ №1 г.п. Шаркаўшчына адбылася дыялогавая пляцоўка «У адзінстве - сіла!» з удзелам намесніка старшыні Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алега Аляксандравіча Барысава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ідэалагічны актыў Шаркаўшчынскага раёна, члены Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», а таксама кандыдаты ў члены партыі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў раёна.

Падчас дыялогу Алег Аляксандравіч распавёў аб дзейнасці Партыі і перспектывах партыйнага будаўніцтва, а таксама ўручыў членскія білеты.

Прысутныя ў фармаце «адкрытага мікрафона» маглі задаць пытанні па ўступленні ў Партыю, аб далейшай рабоце Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».