Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў абласной маладзёжнай прэміі «Дасягненне»

18.01.2023

Абласная маладзёжная прэмія БРСМ «Дасягненне» сабрала 50 лепшых прадстаўнікоў паўночнага рэгіёну, якія сваімі дасягненнямі ў розных сферах дзейнасці заявілі аб сабе ў 2022 годзе. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Кіраўніцтва аблвыканкама, прадстаўнікі яго структурных падраздзяленняў, упраўленняў і ведамстваў, іншыя ганаровыя госці ўзнагародзілі маладых прадстаўнікоў Прыдзвіння ў намінацыях «Моладзь за працу», «Медыя_моладзь», «Моладзь у спорце», «Герой нашага часу», «Моладзь памятае», «За падтрымку маладзёжных ініцыятыў», «Дасягненне».

Шаркаўшынскі раённы камітэт ГА «БРСМ» у асобе першага сакратара Веранікі Кавалеўскай адзначаны дыпломам суіскальніка абласной маладзёжнай прэміі БРСМ «Дасягненне».