Згодна распараджэнню старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ад 10 красавіка 2024 г. № 53 р "Аб арганізацыі гандлю ў вясенне-летні перыяд", з 13 красавіка штотыдзень па суботах арганізуецца правядзенне вясновых кірмашоў па продажы садова-агароднага інвентара, насеннай бульбы, пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур, мінеральных угнаенняў, будматэрыялаў і іншых груп тавараў з удзелам арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, арганізацый-вытворцаў. Месца для правядзення кірмашоў - аўтамабільная стаянка каля гасцініцы па адрасе: г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская.
4 мая 2024 г., напярэдадні свята Вялікадня, будзе арганізаваны кірмаш па продажы харчовых і нехарчовых тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання. Месца правядзення - рынак кааператыўна-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Полацкая ўніверсальная база" па адрасе: г.п. Шаркаўшчына, вул. Чырвонадворская, 1А.
Таксама адбудзецца гандлёвае абслугоўванне ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 9 мая 2024 года і святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 3 ліпеня 2024 г. года.
Запрашаем жыхароў і гасцей Шаркаўшчынскага раёна наведаць кірмашы і набыць неабходныя тавары!