У Шаркаўшчынскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пажарнай службы. Прадстаўнікоў гэтай мужнай прафесіі павіншаваў з прафесійным святам ветэран пажарнай службы, былы начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Федуковіч. Далучылася да віншаванняў першы сакратар Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Вераніка Кавалеўская.
Начальнік раённага аддзела Іван Пальчэх павіншаваў калег з памятнай датай, пажадаў моцнага здароўя, вытрымкі і поспехаў у іх высакароднай справе.
Былі ўручаны наступныя ўзнагароды:
Памятны знак "165 гадоў пажарнай службе Беларусі": старэйшаму лейтэнанту ўнутранай службы Аўласенка Мацвею Уладзіміравічу; прапаршчыку ўнутранай службы Зую Андрэю Барысавічу.
Нагрудны знак "Выдатнік": прапаршчыку унутранай службы Пятрову Ігару Фёдаравічу.
Ганаровай граматай начальніка ўстановы "Віцебскае абласное ўпраўленне МНС" узнагароджаны: падпалкоўнік унутранай службы Ліпскі Валерый Міхайлавіч.
Абвешчана Падзяка начальніка ўстановы "Віцебскае абласное ўпраўленне МНС": спецыялісту сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Райчонак Святлане Пятроўне.