Віншаванні і словы падзякі за працу ў адрас страхоўшчыкоў прагучалі ад намесніка старшыні райвыканкама Ірэны Буко, дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстрах па Глыбоцкім раёне Таццяны Сакалоўскай.
Прыемнай падзеяй напярэдадні прафесійнага свята стала ўзнагароджанне лепшых супрацоўнікаў прадстаўніцтва.
Ганаровай граматай райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага страхавання, высокае прафесійнае майстэрства адзначана агент страхавой Наталля Сіповіч.
Падзякай райвыканкама за добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага страхавання, высокі прафесіяналізм узнагароджана старшы агент страхавой Наталля Сямёнава.
Таццяна Сакалоўская ўручыла падзяку Белдзяржстраха па Глыбоцкім раёне за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, паспяховае вырашэнне актуальных задач і ў сувязі з Днём страхавых работнікаў агенту страхавому Вацлаву Петкуну.