Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Веданне сваіх герояў дазволіць беларусам закладваць добры падмурак для будучыні

28.06.2023

Пра гэта на дыялогавай пляцоўцы ў медыяцэнтры Віцебскай вобласці заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая. Сустрэча у медыяцэнтры стала адным з этапаў рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дарогамі мужнасці і стойкасці: раўнанне на герояў».

«Гэта акцыя мае гэтакi шырокі маштаб напярэдадні Дня Незалежнасці, паколькі мы хочам яшчэ раз завастрыць увагу нашых грамадзян на тых героях, якія жывуць побач. Бо мы ходзім па вуліцам, праспектам, якія носяць імёны Крылова, Баграмяна, Багатырова, але далёка не кожны адкажа, кім былі гэтыя людзі - героямі, кампазітарамі ці навукоўцамі. Для нас важна завастрыць увагу на гэтай тэме, каб людзі, якія пакінулі след у гісторыі населенага пункта, гарада, вобласці, рэспублікі, былі важныя жыхарам рэгіёну», - сказала Марына Навіцкая.

Героі Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, партызанскага руху і антыфашысцкага падполля, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама маючыя дзяржаўныя ўзнагароды людзі, простыя працоўныя - у абласным медыяцэнтры ўспомнілі кожнага, хто ўнёс значны ўклад у Перамогу, а затым у аднаўленне і развіццё дзяржавы. «Для мяне патрыёт - гэта гонар за сваю краіну. Мы ганарымся людзьмі, якія дзеля мірнага неба над галавой абаранялі Айчыну, працавалі на вытворчасцях, у медыцыне, займаліся настаўніцтвам, - сказала начальнік упраўлення. - Калі мы будзем ведаць іх гісторыі, імі ганарыцца, тады дакладна будзем разумець, што сапраўды можам закладваць падмурак для развіцця будучыні».

Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Дарогамі мужнасці і стойкасці: раўнанне на герояў» стартавала ў чэрвені 2022 года. Кампанія праводзіцца напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі. На гэты раз яна прымеркавана да 79-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дыялогавыя пляцоўкі працавалі ў два этапы. Першы прайшоў у раёнах, другі мае ўжо абласны статус - праводзіцца на ўзроўні рэгіёнаў і ў сталіцы. Удзельнікі ўспамінаюць ураджэнцаў краіны, патрыятызм, сілу духу, працоўныя і асабістыя подзвігі якіх сталі сімвалам усенароднага супраціву фашызму.