Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Віцебская вобласць прадставіць на выставе «Беларусь інтэлектуальная» больш за 40 праектаў

22.02.2023

Звыш 40 праектаў ад больш за 10 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці будзе прадстаўлена на выставе "Беларусь інтэлектуальная", якая пройдзе ў Віцебску з 3 па 5 сакавіка.

З дасягненнямі беларускай навукі жыхары і госці паўночнага рэгіёна змогуць азнаёміцца ў футбольным манежы. Выстава прадставіць найноўшыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі розных сфер жыццядзейнасці, прадэманструе актуальныя дасягненні навукі і тэхнікі. Сярод прадпрыемстваў вобласці ў асноўнай экспазіцыі свае праекты прадстаўляюць Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і "Віцязь". Дадаткова напрацоўкі пакажуць яшчэ каля 10 прадпрыемстваў, сярод якіх Віцебскі завод электравымяральных прыбораў, навукова-вытворчая фірма "Дыполь", "Рэсурскантроль", "Е-ПАЎЭР", "Белкаралін", "ВІК - здароўе жывёл", кандытарская фабрыка "Віцьба" і БРСМ.

"На выставе "Беларусь інтэлектуальная" ад Віцебскай вобласці будзе прапанавана больш за 40 праектаў. Інтэрактыўная экспазіцыя будзе цікава прадстаўнікам усіх узростаў, кожны зможа не толькі ўбачыць, але і вывучыць прадстаўленыя тэхналогіі", - адзначылі арганізатары, дадаўшы, што праца па арганізацыі экспазіцыі актыўна працягваецца. Выставу "Беларусь інтэлектуальная" арганізавалі па даручэнню Кіраўніка дзяржавы. Напярэдадні Дня беларускай навукі экспазіцыя была прадстаўлена ў Мінску. На нарадзе 24 студзеня Прэзідэнт падкрэсліў, што з распрацоўкамі і дасягненнямі павінны азнаёміцца і ў рэгіёнах краіны. З 16 па 19 лютага выстава прайшла ў Гомелі, з 24 па 26 лютага гэту эстафету прыме Магілёў, а пасля яго - Віцебск.

БЕЛТА.