Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Выязное пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў адбылося ў Шаркаўшчыне 14 чэрвеня

14.06.2023

У Шаркаўшчыне прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, якое ўзначаліў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў.

Тэмай для абмеркавання стала праца Шаркаўшчынскага райвыканкама і райсавета па павышэнні эфектыўнасці кіравання дзяржмаёмасцю, удасканаленні структуры і складу дзяржактываў, уцягванні ў эканамічны абарот дзяржаўнай маёмасці, якая неэфектыўна выкарыстоўваецца.

Наведаны швейная вытворчасць ІП В.Рылава ў аг.Наваселле, ТАА «Арганічныя прадукты», які вядзе рэканструкцыю будынка былога сховішча для агародніны з мэтай адкрыцця харчовай садавінагароднінай і перапрацоўчай вытворчасці, а таксама гандлёвы цэнтр на пл.1 Мая.