У перыяд правядзення дадзенага мерапрыемства вадзіцелям неабходна рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).
За невыкананне дадзенага патрабавання заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 3 базавых велічынь (ч. 3 арт. 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь).
Інспектары ДАІ, а таксама прадстаўнікі іншых служб міліцыі грамадскай бяспекі наведаюць працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, правядуць тэматычныя кіналекторыі і акцыі з мэтай растлумачэння асноўных прычын ДТЗ з удзелам дзяцей, а таксама мер прафілактычнага характару па іх папярэджанні.
ДАІ заклікае бацькоў з належнай увагай кантраляваць час адпачынку сваіх дзяцей. Бацькі павінны растлумачыць дзецям, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах. Трэба дакладна пазначыць, дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласiпедзе, роліках, самакаце і г.д.
Па дадзеных прэс-службы УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь, больш за 70% дзяцей атрымліваюць траўмы на дарогах з мая па кастрычнік. Пры гэтым найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам непаўналетніх летам фіксуецца з пятніцы па нядзелю.
Паважаныя кіроўцы! Будзьце асцярожныя і ўважлівыя за рулём на дарозе. Выконвайце хуткасны рэжым, памяншайце хуткасць паблізу пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту, устаноў адукацыі, дзе ёсць найбольшая верагоднасць з'яўлення на праезнай частцы дзяцей.
Выконвайце правілы перавозкі маленькіх пасажыраў.
АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС