Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

З 3 верасня ў Шаркаўшчыне штотыдзень будуць праводзіцца восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі

31.08.2022

З 3 верасня ў Шаркаўшчыне штотыдзень па выхадных днях будуць праводзіцца восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі.

Месца іх правядзення - аўтамабільная стаянка каля гатэля (вуліца Камсамольская).

Згодна з распараджэннем, падпісаным старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака, у кірмашах будуць прымаць удзел сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, Докшыцкі і Пастаўскі філіялы Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства, Шаркаўшчынскі вытворчы ўчастак ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод», КУП «Шаркаўшчынскі КБА», УКП ЖКГ, Шаркаўшчынскі РДС ВУ «Браслаўгаз».

Да ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца фізічныя асобы і фермерскія гаспадаркі.

Па суботах на восеньскіх кірмашах будзе арганізаваны масавы продаж бульбы, плодаагародніннай прадукцыі беларускіх вытворцаў, саджанцаў, будматэрыялаў і іншых тавараў народнага спажывання.

Запрашаем шаркаўчан, а таксама жыхароў раёна наведаць кірмашы і набыць неабходныя тавары.

Аляксандр Барыло.