Напярэдадні Новага года ў Віцебску на плошчы Перамогі, дзе ўстаноўлена галоўная ёлка абласнога цэнтра, з'явілася алея крэатыўных ёлак. Каля 50 арыгінальных навагодніх дрэў сталі вынікам першага гарадскога агляду-конкурсу на лепшую работу.
БелТА