Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Беларускія традыцыі пераймаюць студэнты з Кітая ў Віцебску

27.12.2023

У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава навучаецца каля 900 чалавек з КНР у рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Кітая ў сферы адукацыі. У кожнага з іх ёсць магчымасць даведацца больш пра мясцовую культуру і традыцыі, а таксама акунуцца ў навагоднюю святочную атмасферу. Уражальнай традыцыяй для замежных студэнтаў сталі ўпрыгожаныя ёлкі ў дамах, магазінах і на плошчах. У Кітаі ж абавязковым атрыбутам свята з'яўляюцца парныя надпісы з пажаданнямі дабрабыту і здароўя, якія вешаюцца па абодва бакі дзвярэй і над імі. Галоўнай святочнай стравай на стале лічацца пяльмені з сюрпрызам у выглядзе манеты або арэха. Гэты Новы год студэнты сустрэнуць сумяшчаючы традыцыі Беларусі і Кітая.

БелТА