Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Каля 100 юных баксёраў апрабуюць рынгі для ІІ Гульняў краін СНД у Оршы на тэставых выпрабаваннях

07.06.2023

Амаль 100 юных беларускіх баксёраў апрабуюць рынгі для ІІ Гульняў краін СНД у Оршы на тэставых спаборніцтвах - спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дзяржаўны трэнер нацыянальнай каманды па боксе Аляксандр Ермашэвіч.

Спартакіяда ДЮСШ па боксе для спартсменаў ва ўзросце да 15 гадоў стартуе 6 чэрвеня. За права называцца лепшай будуць змагацца сем школ, якія прадставяць Мінск, Баранавічы, Барысаў, Гродна, Магілёў, Гомель і Віцебск. Дарэчы, у мінулым годзе першай стала Магілёўская абласная СДЮШАР прафсаюзаў "Спартак-35".

Паядынкі сярод юніёраў прыме хакейны клуб "Лакаматыў-Орша", трэніравацца яны будуць у размешчаным побач з Лядовай арэнай спартыўным комплексе "Алімпіец". Напярэдадні раённы цэнтр сустрэў і размясціў дэлегацыі, у залах спартыўных аб'ектаў устанавілі спаборніцкія і трэніровачныя рынгі. Сёння адбудуцца цырымонія адкрыцця спартакіяды, дзённая і вячэрняя сесіі. Аналагічныя серыі паядынкаў запланаваны да 8 чэрвеня. У пятніцу, 9 чэрвеня, намечаны дзённая сесія і фінал спаборніцтваў. Для гледачоў уваход свабодны.

"Мы тут якраз паглядзім школы, убачым лепшую з іх і адбяром добрых спартсменаў. Гэта дзеці 2008-2009 гадоў нараджэння - узрост, пераходны на юніёраў. Заўсёды вельмі вежна, якая школа будзе лепшай - гэтых спартсменаў чакае чэмпіянат Еўропы. У спартакіядзе будуць удзельнічаць каля 100 чалавек", - сказаў Аляксандр Ермашэвіч.

Паводле яго слоў, тэставыя выпрабаванні дадуць магчымасць дэталёва паглядзець саму структуру правядзення стартаў і лепш падрыхтавацца да намечаных на жнівень Гульняў краін СНД (у Оршы пройдуць спаборніцтвы баксёраў). "Тут трэба апрабаваць само спартыўнае збудаванне, аб'екты пражывання, харчавання, - растлумачыў дзяржаўны трэнер. - Перад такімі спаборніцтвамі абавязкова трэба правесці тэст, каб да вялікіх стартаў усё было на 100 працэнтаў зроблена. У Гульнях прымуць удзел спартсмены ва ўзросце 17-18 гадоў, 2005-2006 гады нараджэння. Гэта моладзь, якая была толькі на Еўропе, цяпер збіраемся ў Казахстан. Потым у нас будзе таксама турнір у Жабінцы. І апошнія зборы - у Оршы непасрэдна ўжо да Гульняў, бліжэй да канца ліпеня".

БелТА