Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава наведала былы Дом афіцэраў у Полацку, які рэканструявалі ў рамках падрыхтоўкі да XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Для Наталлі Качанавай правялі экскурсію па будынку, які цяпер знаходзіцца на балансе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай.