Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

"Славянскі базар у Віцебску" збярэ ў бягучым годзе прадстаўнікоў 33 краін

28.06.2024

"Славянскі базар у Віцебску" збярэ ў гэтым годзе прадстаўнікоў 33 краін, паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сімвалічна, што XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" збярэ ў гэтым годзе прадстаўнікоў 33 краін свету: ад Расіі да Індыі, ад Кітая да Калумбіі і гэтак далей. Так, напрыклад, у конкурсных праграмах фестывалю плануецца ўдзел прадстаўнікоў каля 22 дзяржаў, у тым ліку ў дзіцячым конкурсе мяркуецца ўдзел прадстаўнікоў з 15 краін, а ў дарослым - з 16 краін", - расказала Іна Адамовіч.

З кожным годам фестываль пашырае свае межы і прыцягвае прадстаўнікоў новых краін-удзельніц.

"Таму што мы, Беларусь, дружалюбная краіна і кожны, хто хоць раз пабываў на "Славянскім базары", упэўнена, абавязкова вернуцца ў гэту непаўторную, асаблівую атмасферу свята і ў наступным годзе, і не раз", - адзначыла намеснік начальніка.

"Асноўнымі тэмамі фестывалю стануць тэмы 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Года якасці, юбілейнай тэматыкі, таму што ў гэтым годзе святкуецца 110-годдзе ўраджэнца горада Віцебска кампазітара Марка Фрадкіна, 50-годдзе нашага легендарнага калектыву - заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля "Сябры". Тэма космасу будзе таксама адлюстравана ў фестывальнай праграме", - дапоўніла Іна Адамовіч.

У бягучым годзе "Славянскі базар" пройдзе з 9 па 15 ліпеня.

БелТА