Больш за 350 чалавек збярэ ў Віцебску абласное свята для сем'яў медыцынскіх работнікаў "Дзень любячых сэрцаў" 19 кастрычніка. Мінімум чвэрць з ліку запрошаных складуць шматдзетныя сем'і, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.