Унікальны перасовачны музей "Поезд Перамогі" пабываў у Віцебску. Састаў з дзясятка тэматычных вагонаў прабыў у горадзе два дні. Састаў у Віцебску сустрэлі ўрачыстым мітынгам. Інтэрактыўная экспазіцыя прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кожная частка поезда - гісторыя асобна ўзятага часавага адрэзка. Музей пачаў свой шлях па краіне 21 чэрвеня ў Брэсце і завершыць яго 21 ліпеня.