Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларусь мае намер умацоўваць гандлёвыя сувязі з турэцкім Ізмірам

23.10.2020

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак 22 кастрычніка наведаў горад Ізмір. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

"У ходзе візіту кіраўнік беларускай загранустановы правёў сустрэчы з мэрам горада Ізмір Тунчам Соерам і губернатарам правінцыі Ізмір Явузам Селімам Кёшгерам. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Ізміра ў рэгіянальным аспекце", - гаворыцца ў паведамленні.

На сустрэчы са старшынёй прамысловай палаты Ізміра Эндэрам Ёрганджыларам адбылася прэзентацыя гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Беларусі. Віктар Рыбак прадставіў гандлёвыя прапановы беларускіх суб'ектаў гаспадарання, зацікаўленых у пастаўках прадукцыі ў Турцыю і развіцці ўзаемадзеяння з турэцкім бізнесам.

Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб развіцці ўстаноўленых кантактаў і пошуку новых дзелавых партнёраў.