Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Інвестыцыйныя магчымасці Беларусі прадстаўлены на канферэнцыі па міжнародным гандлі ў Чанчжоу

27.12.2023

Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у канферэнцыі "Эканоміка і гандаль у рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" у горадзе Чанчжоу правінцыі Цзянсу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

Генеральны консул нашай краіны ў Шанхаі Андрэй Андрэеў выступіў у ходзе арганізаванай кіраўніцтвам правінцыі Цзянсу і горада Чанчжоу канферэнцыі з прэзентацыяй інвестыцыйных магчымасцей Рэспублікі Беларусь. Ён праінфармаваў кітайскія дзелавыя колы аб новаўвядзеннях, накіраваных на ўдасканаленне інвестыцыйнага рэжыму Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Андрэй Андрэеў і консул Канстанцін Галаўко сустрэліся таксама з кіраўніцтвам народнага ўрада, канцылярыі знешніх сувязей, аддзялення Кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю г.Чанчжоу, Навукова-тэхнічнага індустрыяльнага парка, Інстытута перадавых тэхналогій клетачнай транспланталогіі Чанчжоу-Сітайху, прадстаўнікамі дзелавых колаў. Яны наведалі вялікія мясцовыя кампаніі, якія спецыялізуюцца на вытворчасці аўтакампанентаў і зараднай інфраструктуры для электратранспарту.

Бакі намецілі практычныя крокі па нарошчванні ў 2024 годзе паглыбленага супрацоўніцтва Беларусі і правінцыі Цзянсу ў гандлёва-эканамічнай, навукова-вытворчай і медыцынскай сферах, уключаючы ўстанаўленне пабрацімскіх сувязей Чанчжоу з адным з гарадоў Беларусі. Размова ішла таксама аб арганізацыі візіту ў нашу краіну кітайскіх вытворцаў інавацыйнай прамысловай, электроннай і медыцыйнскай прадукцыі, аб устанаўленні ўзаемадзеяння паміж асаблівымі эканамічнымі зонамі Чанчжоу і паркам "Вялікі камень".

Акрамя таго, абмяркоўвалася навукова-практычнае супрацоўніцтва паміж беларускімі і кітайскімі медыцынскімі ўстановамі па пытаннях транспланталогіі і барацьбы з анкалагічнымі захворваннямі.

БелТА