Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Кіраўнікі прадпрыемстваў Беларусі прагназуюць далейшы рост аб'ёмаў вытворчасці

02.07.2024

Кіраўнікі прадпрыемстваў Беларусі прагназуюць далейшы рост аб'ёмаў вытворчасці. Аб гэтым сведчаць вынікі праведзенага НДЭІ Міністэрства эканомікі ў чэрвені кан'юнктурнага апытання кіраўнікоў буйных прамысловых прадпрыемстваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Дырэктары адзначаюць павелічэнне попыту і цэн на сваю прадукцыю, рост аб'ёмаў выпуску, у тым ліку за кошт паставак за мяжу, захаванне высокага каэфіцыента загрузкі вытворчых магутнасцей.

Больш за трэць апытаных паведамілі аб скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі і павелічэнні прыбытку.

Сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў заказамі стабільны - 3,3 месяца работы.

Прагнозныя ацэнкі асноўных паказчыкаў застаюцца пазітыўнымі. У кароткатэрміновай перспектыве менеджмент плануе рост аб'ёмаў вытворчасці, павелічэнне попыту на сваю прадукцыю і выручкі, захаванне бягучага ўзроўню занятасці.

БелТА