Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Мінімальная месячная зарплата ў Беларусі з 1 студзеня складзе Br726

12.12.2024

З 1 студзеня 2025 года мінімальная месячная заработная плата ў Беларусі складзе Br726. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Устаноўлены 1 студзеня 2024 года памер мінімальнай заработнай платы складае Br626.

Як адзначылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у параўнанні са студзенем 2024 года мінімальная заработная плата павялічана на Br100, амаль на 16 працэнтаў.

У ведамстве нагадалі, што мінімальную заработную плату наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў. Гэты сацыяльны стандарт прымяняецца ў арганізацыях незалежна ад формы ўласнасці або віду эканамічнай дзейнасці, у тым ліку ў таварыствах уласнікаў і ў індывідуальных прадпрымальнікаў, у адносінах да работнікаў, якія заключылі працоўныя дагаворы.

Мінімальная заработная плата гарантуецца ўсім работнікам пры выкананні ўстаноўленых імі абавязкаў і прымяняецца з улікам адпрацаванага рабочага часу. У той жа час калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены больш высокі памер месячнай мінімальнай заработнай платы.

БелТА