Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі ўжо нарыхтавана 16 працэнтаў травяных кармоў ад плана

14.06.2024

У Беларусі ўжо нарыхтавана 16 працэнтаў травяных кармоў ад плана, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 чэрвеня, травы першага ўкосу скошаны на 1,091 млн га (77,7 працэнта ад запланаванага). Нарыхтавана 79,9 тыс. т сена (11,4 працэнта), 5,414 млн т сенажу (40,7 працэнта) і 201,6 тыс. т сіласу (0,98 працэнта). Усяго плануецца атрымаць больш за 9,8 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты момант нарыхтавана 16,3 працэнта.

Шматгадовых траў на ворнай зямлі падсеяна 86,2 працэнта ад неабходнага аб'ёму.

БелТА