Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш за 6,6 млн тон збожжа

09.08.2024

У Беларусі на 8 жніўня намалочана 5,559 млн т збожжавых і зернебабовых культур і 1,053 млн т азімага рапсу. Агульны валавы збор зерня склаў больш за 6,6 млн т. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1,785 млн т, Брэсцкая - 1,489 млн т, Гродзенская - 1,497 млн т, Магілёўская - 697 тыс. т, Гомельская - 640 тыс. т, Віцебская - 503 тыс. т.

Прадаўжацца ўборка такіх культур, як азімае жыта - 87,4 працэнта ад плана, яравы ячмень - 82,6 працэнта, пшаніца - 79,8 працэнта, авёс - 77,3 працэнта, трыцікале - 74,8 працэнта, зернебабовыя - 59,8 працэнта.

Уборка азімага ячменю і азімага рапсу завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 39,1 тыс. га (87,3 працэнта падлягаючай уборцы плошчы).

БелТА