Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Дэкрэт №3 «Аб садейнічанні занятасці насельніцтва»

Дэкрэт №3 «Аб садейнічанні занятасці насельніцтва»

Камісія па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна

У мэтах рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018 г. № 1) рашэннем Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) ад 3 мая 2018 года № 253 у раёне створана пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна.


Графік працы пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна

Пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна будуць праводзіцца кожны другі і чацвёрты аўторак месяца ў будынку Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта (вул. Камсамольская, Д. 15, г.п. Шаркаўшчына, кабінет № 60, трэці паверх) з 14-30 гадзін да 15-30 гадзін.

Папярэдні запіс на пасяджэнне камісіі будзе ажыццяўляцца ў працоўныя дні з 8-00 да 13-00 па тэлефоне 6-17-36

Электронный адрес комиссии: sharkrik@vitebsk.by


Пералік разгляданых пытанняў пастаянна дзеючай камісіяй па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна:

1. аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы;

2. кансультаванне грамадзян па пытаннях працаўладкавання і (або) самазанятасці;

3. разгляд заяў працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, або членаў іх сем'яў аб поўным або частковым вызваленні такіх працаздольных грамадзян ад аплаты паслуг з кампенсацыяй выдаткаў у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі;

4. тлумачэнне сацыяльна-працоўных гарантый, якія прадстаўляюцца дзяржавай грамадзянам, арыентацыя грамадзян на ажыццяўленне легальнай дзейнасці.


Графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях у рамках рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015г. №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва»

Прозвішча, імя па бацьку асобы, якая ведзеасабісты прыём

Пасада вядучага прыём

Дзень асабістага прыёму, № кабінета

Шпец Уладзімір Серафімавіч

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў (старшыня пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна)

Першая і трэцяя серада месяца з 8.00 да 14.00, 3 паверх, каб. № 60 тэл. 4-14-42

Васілеўскі Юрый Анатольевіч

Намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта (намеснік старшыні камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна)

Трэцяяі пятая серада месяца з 8.00 да 14.00, 4 паверх каб. № 78 тэл. 6-11-40


Аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі па пытаннях працаўладкавання і (або) самазанятасці:

Жук Вера Барысаўна

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама

Рабочыя дніз 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00 2 паверх каб. № 20 тэл. 6-13-43

Бука Людміла Мар’янаўна

Галоўны спецыяліст аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама

Рабочыя дніз 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00 2 паверх каб. № 38 тэл. 4-40-63