Гандлёвая інфраструктура Шаркаўшчынскага раёна па стане на 1 студзеня 2021 года прадстаўлена 178 рознічнымі гандлёвымі аб'ектамі гандлёвай плошчай 9,8 тысяч квадратных метраў, у тым ліку 42 аб'ектамі, размешчанымі ў сельскіх населеных пунктах, гандлёвай плошчай 3,5 тысячы квадратных метра.
Гандлёвае абслугоўванне жыхароў сельскіх населеных пунктаў, якія не маюць стацыянарнай гандлёвай сеткі, ажыццяўляюць 4 аўтамагазіны спажыўкааперацыі, 2 аўтамагазіны ТАА «Еўрагандаль», 3 аўтамагазіны арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.
На тэрыторыі раёна маецца 2 рынку на 448 месцаў, фактычна задзейнічана 72 гандлёвых месцы.
Грамадскае харчаванне прадстаўлена 11 аб'ектамі на 404 агульнадаступных пасадачных месцы, у тым ліку 5 аб'ектамі спажывецкай кааперацыі.
Асноўная ўдзельная вага ў рознічным тавараабароце раёна займаюць прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі і ТАА «Еўрагандаль».
Рэалізацыя замацаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь сацыяльных правоў грамадзян забяспечваецца сістэмай дзяржаўных сацыяльных мінімальных стандартаў. Па стане на 1 студзеня 2021 г. забяспечанасць гандлёвымі плошчамі на адну тысячу жыхароў склала 668,6 м.кв., забяспечанасць месцамі ў агульнадаступных прадпрыемствах грамадскага харчавання – 26 месцаў на адну тысячу жыхароў.
Упаўнаважаны па абароне правоў спажыўцоў
Шпак Наталля Мікалаеўна,
эканаміст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела эканомікі
тэл.6-40-35