ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
20.01.2006 № 36
ПАЛАЖЭННЕ
аб гербе гарадскога пасёлка Шаркаўшчына
1. Герб гарадскога пасёлка Шаркаўшчына з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Герб гарадскога пасёлка Шаркаўшчына – уласнасць Шаркаўшчынскага раёна, правам распараджэння якой валодае Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт.
2. Малюнак герба гарадскога пасёлка Шаркаўшчына размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і Шаркаўшчынскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Выява герба гарадскога пасёлка Шаркаўшчына можа размяшчацца ў тых месцах гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і Шаркаўшчынскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне малюнка Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).
Малюнак герба гарадскога пасёлка Шаркаўшчына можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне выявы герба гарадскога пасёлка Шаркаўшчына ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.
Апісанне герба гарадскога пасёлка Шаркаўшчына
Герб гарадскога пасёлка Шаркаўшчына ўяўляе сабой малюнак у срэбным полі іспанскага шчыта каменнай сцяны натуральнага колеру з трыма зубцамі ўверсе і аркай ўнізе. У верхняй частцы поля размешчаны дзве галінкі брусніцы і ў арцы – адна галінка брусніцы з сямю ягадамі чырвонага колеру і трыма зялёнымі лістамі на кожнай.
ПАЛАЖЭННЕ
аб сцягу гарадскога пасёлка Шаркаўшчына
1. Сцяг гарадскога пасёлка Шаркаўшчына з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Сцяг гарадскога пасёлка Шаркаўшчына – уласнасць Шаркаўшчынскага раёна, правам распараджэння якой валодае Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт.
2. Сцяг гарадскога пасёлка Шаркаўшчына размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы кіравання і самакіравання гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і Шаркаўшчынскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Сцяг гарадскога пасёлка Шаркаўшчына можа размяшчацца ў тых месцах гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і Шаркаўшчынскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і іншых сцягоў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).
Сцяг гарадскога пасёлка Шаркаўшчына можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне сцяга гарадскога пасёлка Шаркаўшчына ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.
Апісанне сцяга гарадскога пасёлка Шаркаўшчына
Сцяг гарадскога пасёлка Шаркаўшчына ўяўляе сабой белае палотнішча прамавугольнай формы з суадносінамі бакоў 1:2, у верхняй частцы якога размешчаны зубчаты пояс чырвонага колеру, у ніжняй – такі ж зубчаты пояс зялёнага колеру.