Рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы працы, сацыяльнай абароны насельніцтва, пенсійнага забеспячэння, занятасці і адпаведных гарантый часова незанятых грамадзян, з улікам асаблівасцяў і перспектыў развіцця раёна, каардынацыю дзейнасці па гэтых напрамках раённых органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый камунальнай уласнасці ў Шаркаўшчынскім раёне забяспечвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама.
У сістэму кіравання ўваходзіць Дзяржаўная ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна”.