Дарагія сябры!
Наведаўшы афіцыйны сайт Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, вам прадставілася ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі аспектамі жыцця Шаркаўшчынскага раёна.
Дзе б вы зараз ні былі, якія б адлегласці ні аддзялялі вас ад нашага краю, тут вы зможаце атрымаць неабходную інфармацыю аб нашай гісторыі, сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, азнаёміцца з яго прыроднай разнастайнасцю і гісторыка-культурнай спадчынай.
Названыя адрасы прадпрыемстваў і ўстаноў, тэлефоны іх кіраўнікоў пры жаданні дадуць вам магчымасць для развіцця дзелавога супрацоўніцтва або рашэння ўзнікшых пытанняў.
Шаркаўшчынская зямля – край дзіўнай прыгажосці, разумных і працавітых людзей.
Спадзяюся, што вы пажадаеце бліжэй пазнаёміцца з жыццём нашага рэгіёна, сваімі вачыма пераканацца ў яго непаўторнасці, ды і проста адпачыць у нашым гасцінным раёне.
Д. М. Ламака,
старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта