Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  

Прадстаўнікі ўлады наведалі ўдзельніцу Вялікай Айчыннай вайны Хрысцінню Маісееўну Іванову

03.03.2015
Старшыня Іёдскага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Катовіч заўсёды знаходзіцца ў курсе праблем, якія ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці жыхароў навакольных населеных пунктаў. Асаблівую ўвагу ён надае ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням канцлагераў. Яно і зразумела, бо гэта катэгорыя людзей заслугоўвае вялікай павагі, удзячнасці і пашаны за свой ратны подзвіг, здзейснены імі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Тым больш, што сёлетні год азнаменаваны сямідзесятай гадавінай Вялікай Перамогі. Таму ў адзін з лютаўскіх дзён Віктар Катовіч наведаў у вёсцы Таўкіні ўдзельніцу Вялікай Айчыннай вайны, работніцу тыла Хрысцінню Маісееўну Іванову, каб пагутарыць з ёй, распытаць пра здароўе і надзённыя клопаты. Разам з ім да паважанага чалавека прыехалі начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома і камісар райваенкамата Андрэй Дубовік. Прыемнай нагодай візіту прадстаўнікоў мясцовай улады стала ўручэнне Хрысцінне Маісееўне юбілейнага медалю “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў”. Жанчына сардэчна падзякавала гасцям за клопат і ўвагу да састарэлых людзей, якія праяўляюць улады раёна, сельсавета, а таксама кіраўніцтва і адміністрацыя адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына”. 

Сяргей РАЙЧОНАК