Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Ветэрана працы Аляксандра Мікалаевіча Проньку з 90-гадовым юбілеем павіншаваў намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Васілеўскі


24.01.2024

У Гурках жыве чалавек, улюбёны ў сваю малую радзіму, у сваю вёску — Аляксандр Мікалаевіч Пронька. Ветэран працы сустрэў юбілейны дзень нараджэння.

Павіншаваць юбіляра з адметнай датай у жыцці завіталі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Юрый Васілеўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак і старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» Яся Краснікава. Намеснік кіраўніка раёна ўручыў юбіляру Падзяку старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё сельскагаспадарчай галіны Шаркаўшчынскага раёна. Прысутныя госці таксама далучыліся да віншаванняў і пажадалі імянінніку моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых год жыцця.

 

Сяргей РАЙЧОНАК  http://www.klich.by/?p=128518