Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Віншаванне ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” з 90-годдзем атрымала Ганна Аляксандраўна Конанава

17.01.2024

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, кіраўнік раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Людміла Уладзіміраўна Стома і прадстаўнік адміністрацыі будаўнічай арганізацыі ПМК-68 Анастасія Красоўская наведалі на даму ветэрана працы Ганну Аляксандраўну Конанаву.

Жанчына шмат год працавала маляром-тынкоўшчыцай, заўсёды была ў ліку перадавых работнікаў будаўнічага прадпрыемства нашага раёна. Госці павіншавалі Ганну Аляксандраўну 90-гадовым юбілеем, уручылі ёй памятныя падарункі і пажадалі моцнага здароўя і даўгалецця.

 

Сяргей РАЙЧОНАК 

http://www.klich.by/?p=128485