Вогненнымі дарогамі Афганістана прайшло шмат беларусаў.Сярод іх – Уладзімір Цімафеевіч Кірсанаў, былы вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 у Лужках.
Яшчэ васямнаццацігадовым юнаком Уладзіміру прыйшлося трапіць у чужую далёкую краіну, выконваючы загады камандзіраў. Перад тым, як трапіць у «гарачую кропку», маладых салдат накіравалі ў «вучэбку» г. Ашхабад Туркменскай ССР. На працягу шасці месяцаў вайсковае камандаванне абучала прыёмам рукапашнага бою, стральбе з розных відаў зброі, штодзённа здзяйснялі шматкіламетровыя маршкідкі, каб быць фізічна загартаванымі.
– У мае абавязкі ўваходзіла канваіраванне калон з тэхнікай, боепрыпасамі, узбраеннем, прадуктамі, якія рухаліся ад мяжы з Савецкім Саюзам у Афганістан, – успамінае Уладзімір Цімафеевіч. – Нярэдкімі былі і сутычкі з бандфарміраваннямі, якія рабілі налёты на нашы калоны. У перастрэлцы з душманамі мы давалі адпор, у сутычках часта гінулі ад варожых куль саслужыўцы. Ведаеце, пра гэта цяжка гаварыць, бо перастрэлкі, баі, смерць савецкіх салдат і цяпер стаяць перад вачамі, быццам гэта было не 35 год назад, а зусім нядаўна. У ліпені 1988 года полк, дзе я служыў, пакінуў афганскую зямлю, нас змянілі салдаты, якія нядаўна прыбылі на чужыну. Сваю «тэрміноўку» я даслужыў ажно на Курыльскіх астравах. Дэмабілізаваўшыся, вярнуйся у родныя мясціны. Тут знайшоў працу па душы – уладкаваўся на пажарны пост у Лужках, дзе і адслужыў да выхаду ў адстаўку.
З юбілейнай датай з моманту вывыду савецкіх войск з Афганістана прыехалі павіншаваць Уладіміра Кірсанава начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Пальчэх і намеснік начальніка Валерый Ліпскі. Яны пажадалі моцнага здароўя, шчасця, падтрымкі родных і блізкіх, а самае галоўнае, больш ніколі не ведаць жахаў вайны.