У бягучым годзе на пажарах у рэспубліцы загінула 7 непаўналетніх. Кожная лічба статыстыкі – трагедыя, якая абарвала дзіцячае жыццё. Ратавальнікі заклікаюць дарослых навучаць падрастаючае пакаленне дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі і паклапаціцца аб тым, кад дзеці ні на імгненне не заставаліся без нагляду.
Навучыць дзятву бяспекі – адна з прыярытэтных задач, якая стаіць і перад ратавальнікамі. Спецыяліст сектара прапаганды Святлана Райчонак наведала дзіцячыя сады № 1,4, 5 гарадскога пасёлка.
Работнік МНС нагадала дзецям нумары службаў экстранага рэагавання.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі і адказвалі на ўсе пытанні.
– Падчас пажару ні ў якім разе нельга хавацца, таму што дым вельмі небяспечны і зможа ўсюды нас знайсці, – распаядала прадстаўнік МНС. Трэба хутка выходзіць на вуліцу. Рот і нос абараняем мокрай анучкай і прыгінаемся да падлогі. Адразу трэба расказаць пра тое, што здарылася дарослым.
Спецыяліст сектара прапаганды правяла з выхаванцамі дзіцячых садоў конкурсы і віктарыны, дзеці з задавальненнем разгадалі загадкі. Акрамя добрага настрою, на памяць аб праведзеных мерапрыемствах у хлопчыкаў і дзяўчынак засталіся яркія размалёўкі і буклеты ад МНС.