Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  

Прафілактычны рэйд супрацоўнікаў Шаркаўшчынскага РАНС

18.10.2018

З мэтай прадухілення пажараў у жылым сектары супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС у межах рэспубліканскай акцыі “Бяспека — у кожны дом” праводзяць прафілактычныя рэйды на прадмет выяўлення парушэння правілаў пажарнай бяспекі.

Падчас аднаго з рэйдаў, які праводзіў асабіста начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Андрэй Мечыслававіч Федуковіч, увага была ўдзелена шматдзетным сем’ям, пражываючым на тэрыторыі Іёдскага сельсавета. У аграгарадку Іёды ў першай сям’і, якую наведаў Андрэй Мечыслававіч, пражывае чацвёра непаўналетніх дзяцей. Маці працуе на Браслаўшчыне, а бацька знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па догляду за дзіцяці. У жылых пакоях тут устаноўлены аўтаматычныя пажарныя апавяшчальнікі і знаходзяцца яны ў рабочым стане. Спраўнасць і эксплуатацыя пячнога ацяплення таксама не выклікае нараканняў. Другая шматдзетная сям’я, у якой выхоўваюцца трое маленькіх дзяцей, таксама пражывае ў Іёдах. На момант візіту дома знаходзілася маладая маці і дзіця. Пры праверцы рабочага стану аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў была выяўлена няспраўнасць элемента сілкавання (кроны), а каля дзверцаў цаглянай пліты, на якой гаспадыня гатавала стравы, ляжаў палавік, што стварала пажарную небяспеку. Усе выяўленыя заўвагі на месцы былі ліквідаваныя. У агарагарадку Буеўшчына пражывае сям’я, у якой выхоўваюцца таксама трое дзетак. Парушэнняў правілаў супрацьпажарнай бяспекі тут не выявілі, але вось менавіта толькі цяпер, калі пачаліся халады, гаспадары прыняліся за рамонт пячнога ацяплення. Гаспадыня спасылалася на няспешнасць свайго мужа, маўляў, рукі ніяк у яго не даходзілі да рамонту пліты. І толькі з наступленнем халадоў мужчына распачаў рамонтныя работы, каб дамачадцы не пакутвалі ад адмоўных тэмператур паветра.

Андрэй Мечыслававіч Федуковіч падчас рэйду бацькам і дзецям раздаваў літаратуру прафілактычнай тэматыкі, дзіцячыя размалёўкі, а шматдзетнай маці з аграгарадка Буеўшчына падарыў новы аўтаматычны пажарны апавяшчальнік.

Сяргей РАЙЧОНАК.