Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

13 жніўня – Дзень будаўніка

11.08.2017

— Сёння Шаркаўшчынская ПМК-68, як і многія прадпрыемствы ў будаўнічай сферы, перажывае не лепшы свой час. Шматлюдная ў мінулыя гады арганізацыя на сённяшні дзень налічвае ўсяго толькі 60 чалавек. Але нягледзячы ні на што, будаўнікі перасоўнай механізаванай калоны працуюць сумленна і знаходзяць новыя аб’екты для сваёй далейшай работы, а кіраўніцтва ПМК-68 імкнецца захаваць людзям рабочыя месцы і павысіць заробкі, — паведаміў часова выконваючы абавязкі дырэктара (на перыяд водпуску кіраўніка), галоўны інжынер Аляксандр Віктаравіч Хамініч. — У ліку аб’ектаў, на якіх сёння працуюць будаўнікі Шаркаўшчынскай ПМК-68, — Міёрская цэнтральная раённая бальніца, працягваюцца апрацоўчыя работы ў памяшканнях Браслаўскай гімназіі, вядзецца рамонт свінакомплексу у КУВСП “Гарадзец” і будаўніцтва сянажнай ямы на ўчастку Каўшэлева ў ААТ “Жвіранка”. У бліжэйшых планах арганізацыі — рамонт дахаў у Більдзюжскай сярэдняй школе, Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 2 і ў дзіцячым яслі-садзе № 1.

Запланавана аддзелка фасада адміністрацыйнага будынка Більдзюжскага сельскага Савета. Добрых слоў за сумленную работу заслугоўваюць многія прадстаўнікі калектыву будаўнікоў нашага раёна, асабліва майстар падсобнай вытворчасці Валерый Уладзіміравіч Юхноўскі, плітачнік Андрэй Віктаравіч і муляр Віктар Рафаэлавіч Падгайскія, тынкоўшчыцы Ала Іосіфаўна Коўш, Наталля Леанідаўна Калінічэнка, Рыма Тадэвушаўна Лонская і Раіса Мікалаеўна Валяўка, бетоншчыкі Дзяніс Анатольевіч Курыловіч і Павел Іосіфавіч Седзюкевіч, многія іншыя працаўнікі. У ліпені на будаўніцтве аб’ектаў арганізацыяй асвоена 89 тысяч рублёў, у жніўні плануецца асвоіць каля 90 тысяч. Напярэдадні Дня будаўніка ад імя кіраўніцтва ўсіх працаўнікоў і спецыялістаў Шаркаўшчынскай ПМК-68 шчыра віншую з прафесійным святам і жадаю ўсяго самага найлепшага.

Будаўнік — катэгорыя вечная. І нягледзячы на ўсе змены ў грамадскім жыцці, нягледзячы на ўсё тое, што адбываецца ў свеце зараз, людзям ўсё роўна патрэбна дзесьці жыць і працаваць, лячыцца і здзяйсняць пакупкі. А таму прафесія будаўніка будзе заўсёды.Са святам вас, будаўнікі нашага раёна!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.