Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

35 годоў святарскай дзейнасці

16.06.2017

17 чэрвеня 2017 года ксёндз Крыштаф Сілкоўскі, дэкан Шаркаўшчынскага дэканата Віцебскай дыяцэзіі, адзначае 35 гадоў святарства.

17 чэрвеня 1982 года малады дыякан атрымаў святарскае пасвячэнне ў Стадніках (Польша). Пасля гэтага вучыўся ў каталіцкім універсітэце ў Бельгіі. Сваю службу Богу і людзям наш пробашч распачаў на місіях у Афрыцы (цяпер Конга), дзе ён працаваў 9 гадоў. Пасля місійнай службы ў далёкай краіне Бог паклікаў яго ў 1991 годзе ў Беларусь. Спачатку ксёндз Крыштаф працаваў у Лынтупах. А з 1992 года пачалася служба ў нашай Шаркаўшчынскай парафіі. Дзякуючы яго пастырскай актыўнасці, яго адданасці справе касцёла, арганізатарскім здольнасцям, аўтарытэту і пашане сярод вернікаў ксёндз Крыштаф Сілкоўскі змог аб’яднаць парафіянаў, а таксама людзей добрай волі для вялікай справы — будоўлі касцёла. З 1997 па 2003 гады ён працаваў у Пастаўскай парафіі. Але Бог зноў накіраваў на шаркаўшчынскую зямлю, дзе ён служыць па сёняшні час.