Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Адкрыта новая крама

10.02.2017
4 лютага чарговая гандлёвая кропка па продажы кветак адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў. Размяшчаецца крама з мілагучнай назвай “Ассоль” па вуліцы Пушкіна, побач з аўтавакзалам. Яе гаспадыня, прыватны прадпрымальнік Алеся, прапануе сваім пакупнікам не толькі жывыя кветкі ў зрэзаным выглядзе і ў вазонах. Тут у асартыменце на паліцах размешчана сувенірная прадукцыя: гадзіннікі, статуэткі фотарамкі, посуд і іншыя рэчы, якія ўжо з першага дня працы новай крамы карыстаюцца попытам у наведвальнікаў гандлёвай установы.

— Плануем у хуткім будучым пашырыць асартымент рэалізуемай прадукцыі, — сказала нам Алеся. — А каб пакупнікам можна было ў больш зручны час трапіць у краму, мы вырашылі працаваць без абеду і выхадных дзён. З панядзелка да пятніцы “Ассоль” адкрыта з 8.00 да 18.00, у суботу і нядзелю — з 8.00 да 16.00. З радасцю чакаем пакупнікоў у сваёй новай краме!

Сяргей РАЙЧОНАК.