Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

19.08.2016

18 жніўня у раёне праводзіўся адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмай стала “Парламент — прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні райвыканкама Мікалая Ірынархавіча Баговіча, кіруючай справамі райвыканкама Вольгі Аляксандраўны Малюгінай і галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Станіслава Тадэвушавіча Стомы сустрэлася з працоўнымі калектывамі ААТ “Даватарскі”, “Васюкі” і жыхарамі вёсак Пялікі, Жукоўшчына, Станіславова. Мікалай Ірынархавіч падрабязна азнаёміў прысутных з функцыямі, якія ажыццяўляе Парламент нашай краіны, праінфармаваў пра работу папярэдніх пяці скліканняў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

— Напярэдадні парламенцкіх выбараў Беларусь не раз даказвала, што важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця вырашаюцца ў нас найбольш дэмакратычным шляхам — свабодным волевыяўленнем народа, — падкрэсліў у сваім выступленні Мікалай Ірынархавіч. — Адобраныя дэлегатамі пятага Усебеларускага народнага сходу асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады ўтрымліваюць канкрэтныя мэты і арыенціры для далейшага развіцця наперад.

Галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома расказаў пра стан медыцынскага абслугоўвання ва ўстановах аховы здароўя раёна, пра метады абследвання насельніцтва, выяўленне і лячэнне захворванняў.

Членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы прысутныя задавалі пытанні. На кожнае з іх быў дадзены канкрэтны і абгрунтаваны адказ.

Сяргей РАЙЧОНАК