Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю пакутніцкай смерці шаркаўшчынскага свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава

13.05.2019

Светлай памяці заступніка зямлі шаркаўшчынскай было прысвечана мерапрыемства з удзелам архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, духавенства Полацкай епархіі, кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна. Гэта падзея прайшла ў гарадскім пасёлку 10 мая. Урачыстыя богаслужэнні ў памяць пра свяшчэннамучаніка айца Канстанціна Жданава пачаліся спачатку каля помніка святару, а затым прадоўжыліся ў храме іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых Радасць”.

Пасля набажэнства ў танцавальнай зале раённага цэнтра культуры вучні дзіцячай школы мастацтваў, яе выпускнікі, удзельнікі гурткоў раённага цэнтра рамёстваў падрыхтавалі выставу работ духоўнай накіраванасці. Выкладчык мастацкага аддзялення ДШМ Віктар Крук і кіраўнік народнага клуба “Талака” Святлана Заіка пазнаёмілі Уладыку Феадосія, духавенства, кіраўніцтва раёна з працамі вучняў, расказалі пра стварэнне кожнай работы, пра той сэнс, які закладзены ў прадстаўленых творах. Са словамі прывітання да прысутных са сцэны звярнуўся Уладыка Феадосій. Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі ў сваёй прамове заклікаў кожнага быць добрым, міласэрным адно да аднаго, несці ў сваіх сэрцах ласку і пяшчоту, дарыць людзям толькі спагаду і любоў. Уладыка папрасіў задумацца аб сэнсе веры для чалавека, яго прадвызначэнні на гэтай зямлі. Ён таксама папрасіў, як мага часцей наведваць храмы, у словах малітвы размаюляць з Богам, прасіць заступніцтва ў святых і быць удзячнымі за кожны дзень жыцця. Уладыка Феадосій уручыў медалі “Святога Канстанціна Жданава”, падзячныя лісты ад Полацкай епархіі за працу, накіраваную на адраджэнне, захаванне і развіццё духоўнасці, вялікую работу ў дадзеным накірунку старшыні райвыканкама Дзмітрыю Ламака, яго намесніку Юрыю Васілеўскаму, дабрачыннаму Шаркаўшчынскіх цэркваў протаіерэю Пятру Бараноўскаму, протаіерэю Віктару Валашчуку, выкладчыку Шаркаўшчынскай ДШМ Віктару Круку, шаркаўчанам, якія прымаюць актыўны ўдзел у духоўным жыцці раёна. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака ад імя кіраўніцтва раёна, яго жыхароў і ад сябе асабіста выказаў словы вялікай удзячнасці Уладыку Феадосію, прадстаўнікам духавенства Полацкай епархіі за аказаныя ўвагу і давер. Дзмітрый Міхайлавіч пажадаў архіепіскапу яшчэ шмат год несці людзям сваё пастырскае слова, служыць Богу і праваслаўным хрысціянам. У якасці памятнага падарунка старшыня райвыканкама ўручыў Уладыку партрэт Канстанціна Жданава, напісаны Віктарам Круком.

Сяргей РАЙЧОНАК.